Цэнтр даследаванняў знешняй палітыкі ЗША

Цэнтр даследаванняў знешняй палітыкі ЗША (ЦДЗПЗША) створаны рашэннем Савета факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтай паглыбленага і ўсебаковага вывучэння знешнепалітычнай стратэгіі і міжнароднай палітыкі Злучаных Штатаў, месца і ролі ЗША ў сістэме сучасных міжнародных адносін. Цэнтр з'яўляецца пляцоўкай для навуковых даследаванняў, дыялогу і публічных дыскусій па ключавых пытаннях міжнароднай палітыкі ЗША.

Цэнтр даследаванняў знешняй палітыкі ЗША закліканы спрыяць больш глыбокаму разуменню характэрных рысаў і асаблівасцяў знешнепалітычнага механізму ЗША, фактараў, якія ўплываюць на фарміраванне пазіцыі Злучаных Штатаў па актуальных міжнародных праблемах, з боку дзяржаўных служачых, журналістаў, выкладчыкаў і студэнтаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. ЦДЗПЗША — вядучая структура ў Беларусі для ўстанаўлення кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў з універсітэтамі і цэнтрамі ЗША, якія спецыялізуюцца на аналізе амерыканскай знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі.

У даследаваннях Цэнтра асаблівая ўвага надаецца вывучэнню канцэптуальных асноў знешняй палітыкі ЗША, а таксама доўгатэрміновых тэндэнцый сусветнага развіцця, якія аказваюць уздзеянне на фармуляванне знешнепалітычных прыярытэтаў Злучаных Штатаў.

Найважнейшая задача Цэнтра — вывучэнне асаблівасцяў і перспектываў развіцця адносінаў паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь, выпрацоўка практычных рэкамендацый для знешнепалітычных ведамстваў, якія б спрыялі пераводу гэтых адносін у больш пазітыўнае і канструктыўнае рэчышча.

Асноўныя напрамкі даследчай дзейнасці ЦДЗПЗША:

  • Знешняя і ваенная палітыка ЗША
  • ЗША і ядзерная бяспека
  • Адносіны ЗША—Еўропа
  • ЗША і НАТА

 

Адрас: 220030,  г. Мінск, вул. Ленінградская 20, к. 1206
тэл.: +375 17 209 53 47, факс: +375 17 209 57 42


 Розанов Анатолий Аркадьевич

Дырэктар Цэнтра — доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Аркадзьевіч  Разанаў, абараніў доктарскую дысертацыю ў 1991 г. у Маскве на тэму «Заходнія канцэпцыі па ваенна-палітычных праблемах міжнароднай бяспекі (80-я гг.)», з 1992 г. працуе прафесарам кафедры міжнародных адносін БДУ, неаднаразова стажыраваўся і займаўся даследчай працай ва ўніверсітэтах ЗША. Прафесар А. А. Разанаў апублікаваў 12 манаграфій па пытаннях знешняй і ваеннай палітыкі ЗША, НАТО, еўрапейскай і міжнароднай бяспекі.

Контакты: тэл. мабільны: +375 29 699 54 66, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

facebook       vk