Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу

Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу была створана ў верасні 1997 г. на факультэта міжнародных адносін і першапачаткова называлася кафедрай усходніх моў. З 1 верасня 2001 г. была адкрыта спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства", па якой кафедра з'яўляецца выпускаючай. З 1999 г. па 2014 г. кафедрай загадваў прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр Мікалаевіч Гардзей. З лістапада 2014 г.  па цяперашні час загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук Віталь Расціслававіч Баравы.У 2011 г. кафедра ўсходніх моў была перайменавана ў кафедру мовазнаўства і краіназнаўства Усходу.

На базе кафедры і пры падтрымцы пасольстваў былі адкрыты цэнтры турэцкай мовы, персідскай мовы, карэйскай мовы, Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства "Іерогліф" (з 12 верасня 2006 г. перайменаваны ў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя), а таксама дзейнічае Беларуская асацыяцыя ўсходазнаўцаў "Тайга" .

На кафедры адкрыта магістратура па спецыяльнасці 1-23 80 05 — тэорыя мовы, а таксама аспірантура і дактарантура па спецыяльнасцях: 10.02.19 — тэорыя мовы, 10.02.20 — параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства, 10.02.22 — мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (ўсходнія мовы).

Выкладчыкі кафедры рэгулярна прымаюць удзел у розных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку і за межамі Рэспублікі Беларусь. Сіламі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу рэгулярна праводзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культур", а таксама сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Міжнародная навуковая канферэнцыя "Кітай у сучасным свеце" і форумы маладых кітаязнаўцаў. Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу падтрымлівае пастаянныя навуковыя сувязі з іншымі кафедрамі і факультэтамі БДУ.


Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1106, 1107
тэл.: +375 17 209 57 74 , факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

Асноўныя курсы

  • Замежная мова-1 (кітайская, японская, карэйская, арабская, фарсі, турэцкая)
  • Замежная мова-2 (турэцкая, фарсі)
  • Азбука і іерагліфіка ўсходняй мовы
  • Тэарэтычная граматыка ўсходняй мовы
  • Тэорыя перакладу ўсходняйа мовы
  • Практыка перакладу ўсходняй мовы
  • Моўная практыка ўсходняй мовы
  • Стылістыка ўсходняй мовы
  • Дзелавая перапіска на ўсходней мове
  • Уводзіны ў мовазнаўства
  • Агульнае мовазнаўства
  • Практычная стылістыка рускай мовы і культура маўлення
  • Рыторыка
  • Кампаратывістыка
  • Гісторыя філасофіі краін Усходу
  • Гісторыя краіны вывучаемай мовы
  • Семантыка традыцыйнай духоўнай культуры краіны вывучаемай мовы
  • Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы

Спецыяльныя курсы

  • Літаратура краін Блізкага Усходу
  • Літаратура краін Далёкага Усходу
  • Міфалагічны эпас Усходу (ўвядзенне ў міфалогію)
  • Міфалогія краін Блізкага Усходу
  • Міфалогія краін Далёкага Усходу
  • Рэлігія краін Блізкага Усходу
  • Рэлігія краін Далёкага Усходу
  • Мастацтва краін Далёкага Усходу
  • Мастацтва краін Блізкага Усходу
  • Палітычныя сістэмы краін Далёкага Усходу
  • Палітычныя сістэмы краін Блізкага і Сярэдняга Усходу
  • Грамадска-палітычны пераклад усходніх моў
  • Тэорыя міжнародных адносін у дадатку да краін Далёкага Усходу

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры

 

facebook       vk