Кафедра міжнароднага турызму

Турысцкая індустрыя сёння актыўна развіваецца, залучаючы ў сабе мільёны людзей па ўсім свеце. Для таго каб гэты комплекс функцыянаваў эфектыўна, неабходны высокакваліфікаваныя спецыялісты. Іх падрыхтоўкай займаюцца 18 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адно з лідзіруючых месцаў сярод іх займае БДУ, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца кафедра міжнароднага турызму.

Кафедра была заснавана 5 кастрычніка 1998 г. на базе факультэта міжнародных адносін. У цяперашні час на пяці курсах аддзялення, у магістратуры і аспірантуры навучаецца больш за 300 чалавек. Разам з беларускімі студэнтамі тэарэтычную і практычную падрыхтоўку праходзяць студэнты з краін блізкага і далёкага замежжа (у т. л. з краін СНД, Кітая, В'етнама, Мазамбіка). За перыяд станаўлення і развіцця кафедры былі абаронены 2 доктарскія, 3 кандыдацкія, а таксама магістарскія дысертацыі. Узначальвае кафедру доктар гістарычных навук, дацэнт Л. М. Гайдукевіч.

Для студэнтаў кафедры міжнароднага турызму чытаецца больш за 30 дысцыплін. Акрамя звычайных лекцыйных і семінарскіх заняткаў у адукацыйным працэсе прадугледжаны навучальныя экскурсіі, майстар-класы і курсавое праектаванне. Такія формы працы са студэнтамі дазваляюць пашырыць кругагляд студэнтаў, глыбей вывучыць спецыфіку развіцця турыстычнага комплексу краіны, з'яднаць калектыў. Студэнты кафедры праходзяць навучальную і вытворчую практыку ў вядучых турыстычных фірмах краіны: "Топ-тур", "Алатан-тур", "Смок-трэвэл", "Сакуб", "Тусон-ваяж"; у Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным агенцтве па турызме.

У цяперашні час кафедра супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Расіі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Славакіі, ЗША. Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з бібліятэчным фондам ААН, штаб-кватэрай Сусветнай турысцкай арганізацыі (СТА, Мадрыд), ЮНЕСКА, Глабальным Фондам. Прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнты старэйшых курсаў,і магістранты праходзяць стажыроўку ў замежных ВНУ Германіі, Італіі, Славакіі, Чэхіі, Польшчы. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры вядзе навуковы пошук у рамках школы "Актуальныя праблемы развіцця турызму ў рэгіёнах краіны".

Кафедра прыняла актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай праграмы развіцця турызму на 2001—2005 гг., 2006—2010 гг., Дзяржаўнай праграмы на 2010—2015 гг.

У навуковай рабоце актыўны ўдзел прымаюць студэнты, магістранты і аспіранты, многія з якіх з'яўляюцца Лаўрэатамі рэспубліканскіх навуковых конкурсаў і грантаў, намінантамі стыпендыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка, Ф. Скарыны. Атрымліваючы сучасную эканамічную адукацыю і моўную падрыхтоўку (выпускнікам прысвойваецца прафесійная кваліфікацыя "Менеджар-эканаміст. Перакладчык-рэферэнт (з указаннем двух замежных моў)"), выпускнікі кафедры актыўна выкарыстоўваюць атрыманыя веды ў вытворчай дзейнасці на прадпрыемствах турызму, банкаўскай сферы і структурах, якія забяспечваюць знешнеэканамічную дзейнасць. Сёння кафедра міжнароднага турызму — гэта высокапрафесійнае і хутка развіваючае вучэбна-навуковае падраздзяленне факультэта міжнародных адносін БДУ.


 Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 703
тэл.: +375 17 209 57 43, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

Асноўныя курсы

Спецыяльныя курсы

  • Культурная спадчына ў турызме
    Вучэбная праграма Вучэбная праграма (як рабочы варыянт)
  • Менеджмент індустрыі гасціннасці
    Вучэбная праграма Вучэбная праграма (як рабочы варыянт)
  • Псіхолага-педагагічныя аспекты турыстычнай дзейнасці
    Вучэбная праграма       Вучэбная праграма (як рабочы варыянт)
  • Сістэма камунікацый у турызме
    Вучэбная праграма Вучэбная праграма (як рабочы варыянт)
  • Тэрытарыяльная арганізацыя агра-і экалагічнага турызму
    Вучэбная праграма Вучэбная праграма (як рабочы варыянт)
          

Курсавые работы

Практыка

Дыпломныя и магістарскія работы


 НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА 


 МАГІСТРАТУРА


Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры

facebook       vk