Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права

 

 

 

Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права створана ў верасні 2000 г. у выніку выдзялення з кафедры міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З моманту стварэння кафедры па май 2008 г. загадчыкам з'яўляўся прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В. А. Астапенка. У цяперашні час кафедрай загадвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А. В. Бабкіна.

Па тэмах даследаванняў апублікавана больш за 200 навуковых артыкулаў, тэзісаў дакладаў. У мэтах павышэння ўзроўню навучальнага працэсу выдадзена больш за 20 навучальных дапаможнікаў, практыкумаў і іншых вучэбна-метадычных матэрыялаў.

Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ўдзельнічае ў навуковай дзейнасці ФМА. Так, з 2009 г. кафедра ўдзельнічае ў выданні штогадовага зборніка навуковых прац "Актуальныя праблемы міжнароднага публічнага і міжнароднага прыватнага права", арганізуе работу секцыі "Міжнароднае прыватнае права" штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце".

У 2012 г. пры падтрымцы кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права пачаў працу студэнцкі клуб па вывучэнні міжнароднага прыватнага права «Group of Private International Law Development», які з'яўляецца правапераемнікам гуртка міжнароднага прыватнага права.

Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ажыццяўляе падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 12.00.03 - "грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права". У аспірантуры навучаецца 13 аспірантаў (з іх — 1 замежны грамадзянін), у магістратуры — 12 магістранта (з іх — 2 замежных грамадзяніна).


 Кафедра забяспечвае падрыхтоўку кадраў на факультэце міжнародных адносін (спецыяльнасці: 1-24 01 01 "Міжнароднае права"; 1-26 02 02 10 "Менеджмент у сферы турызму", а таксама на юрыдычным і эканамічным факультэтах.

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці "Міжнароднае права"і забяспечвае навучанне па спецыялізацыях "Міжнароднае прыватнае права", "Еўрапейскае права".


Выкладчыкі 
кафедры

Вучэбны працэс

Дапамога студэнту

Навіны кафедры

 

Навука

 

Магістратура.
Аспірантура

НДРС

Карысная інфармацыя

Адказваем вам

Фотагалерэя

 

З намі супрацоўнічаюць

 
Бібліятэка
           

Адрас: 220030, г. Мінск, ул. Ленінградская, д. 20, к. 515
тэл.: +375 17 209 57 35, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

 

facebook       vk