Кафедра міжнароднага права

Кафедра міжнароднага права


Кафедра міжнароднага права створана ў 1992 г. на юрыдычным факультэце БДУ. У сувязі са стварэннем у 1995 г. факультэта міжнародных адносін кафедра была перададзена гэтаму факультэту, дзе і функцыянуе па цяперашні час. У верасні 2000 г. з складу кафедры была выдзелена кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права 

З моманту стварэння кафедры ў 1992 г. па жнівень 2003 года загадчыкам з'яўлялася кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Людміла Васільеўна Паўлава. З 1 верасня 2003 г. па 29 сакавіка 2014 г. кафедрай кіраваў кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Юрый Аляксеевіч Лепяшкоў. З 30 сакавіка 2014 г загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Дзяйкала Кацярына Аляксандраўна. 

Кафедра забяспечвае падрыхтоўку кадраў на факультэце міжнародных адносін (спецыяльнасці: 1-24 01 01 "Міжнароднае права"; 1-23 01 01 "Міжнародныя адносіны"; 1-23 01 03 "лінгвакраіназнаўства"; 1-96 01 01 "Мытная справа") і юрыдычным факультэце (спецыяльнасці: 1-24 01 02 "Правазнаўства"; 1-24 01 03 "Эканамічнае права"; 1-23 01 06 "Паліталогія"). 

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці "Міжнароднае права" і забяспечвае навучанне па спецыялізацыях "Міжнароднае публічнае права", "Еўрапейскае права".

Пры кафедры створаны і дзейнічае студэнцкі клуб International Law House.

Прафесары Ю. П. Броўка і Л. В. Паўлава з'яўляюцца членамі Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, прафесар Л. В. Паўлава з'яўляецца членам Прававога кансультатыўнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь. Прафесар Л. В. Паўлава таксама з'яўляецца членам рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў "Маскоўскі часопіс міжнароднага права", "Часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін".

У працэсе ажыццяўлення падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне міжнароднага права кафедра актыўна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвамі і органамі міжнародных арганізацый:

  • Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • Эканамічным судом СНД
  • Судом ЕАЭС
  • Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа
  • Прадстаўніцтвам ПРААН у Рэспубліцы Беларусь
  • Прадстаўніцтвам Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў ААН у Рэспубліцы Беларусь

Кафедра падтрымлівае навуковыя кантакты з падраздзяленнямі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (універсітэта МДІМА) МЗС Расійскай Федэрацыі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў, супрацоўнічае з Расійскай асацыяцыяй міжнароднага права (г. Масква), юрыдычным факультэтам Універсітэта г. Дзюсельдорфа ім. Г. Гейне.

У цяперашні час кафедра ўдзельнічае ў рэалізацыі сумеснага праекта з Інстытутам па правах чалавека і гуманітарным праве ім. Р. Валенберга (Швецыя).


Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 509
тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

Асноўныя курсы

Спецыяльныя курсы


Дыпломныя і курсавыя работы

Правілы падрыхтоўкі і прадстаўлення да абароны:

Распрацаваны на падставе Правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацв. Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2012 г. № 53, а таксама Палажэння аб арганізацыі падрыхтоўкі і абароны курсавой працы, выніковай атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I ступені ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, утв. загадам Рэктара № 47-ОД ад 07.02.2014 г.

Курсавыя работы:

Дыпломныя работы:


Практыка


Дзяржаўны экзамен

Аспірантура

 


Графік кансультацый выкладчыкаў кафедры 

Графік прыёму загадчыкам кафедры

Графік штотыднёвых гадзін куратараў восеньскі семестр 2015 — 2016 навучальнага годаеженедельных часов кураторов


Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры

Загадчык кафедры

Прафесары

Дацэнты

Старшыя выкладчыкі

Выкладчыкі

Лабаранты

facebook       vk