Кафедра германскіх моў


Кафедра германскіх моў была створана на факультэце міжнародных адносін у верасні 2001 года пасля падзелу кафедры рамана-германскіх моў на дзве самастойныя структуры.

Работа кафедры накіравана на дасягненне галоўнай мэты моўнай падрыхтоўкі спецыяліста-міжнародніка, практычную і тэарэтычную падрыхтоўку, і засноўваецца на лепшых дасягненнях айчыннай і замежнай методык. Кваліфікаваныя выкладчыкі кафедры забяспечваюць высокую якасць выкладання нямецкай мовы як першай і як другой замежнай мовы, шведскай і польскай моў.

У сваёй дзейнасці выкладчыкі выкарыстоўваюць прынцыпы камунікатыўнага падыходу і імкнуцца зацікавіць студэнтаў у вывучэнні замежнай мовы з дапамогай назапашвання і пашырэння іх ведаў і маўленчага вопыту. Пры планаванні і арганізацыі навучальнага працэсу, пры распрацоўцы навучальных матэрыялаў выкладчыкі зыходзяць з неабходнасці ўзаемазвязанага падыходу да навучання чатыром відам асноўных уменняў: гаварэнню, аўдзіраванню, чытанню і пісьму, што дазваляе павысіць якасць моўнай падрыхтоўкі студэнтаў.

Неад'емнай часткай дзейнасці калектыву кафедры з'яўляецца не толькі вучэбна-метадычная, але навуковая і выхаваўчая работа. Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у правядзенні Міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, займаюцца падрыхтоўкай студэнцкіх дакладаў да навуковых студэнцкіх канферэнцый, кіруюць курсавымі работамі, многія з якіх абараняюцца на "выдатна".

Працай кафедры кіруе кандыдат педагагічных навук, дацэнт Марыя Фёдараўна Арсенцьева.

На сённяшні дзень у склад кафедры ўваходзяць 23 высокакваліфікаваныя выкладчыкі. З іх 2 кандыдаты педагагічных і 1 філалагічных навук, 3 з якіх маюць вучонае званне дацэнта.

Сваю працу калектыў кафедры германскіх моў праводзіць у цесным супрацоўніцтве з іншымі моўнымі кафедрамі факультэта, што дае магчымасць студэнтам не толькі паглыбіць свае веды ў галіне нямецкай мовы, але і зразумець, што самай важнай мовай на зямлі з'яўляецца мова міру.

На кафедры праходзяць стажыроўку спецыялісты з іншых ВНУ, у тым ліку з-за мяжы. Так, на працягу 2002—2004 гг. былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве з лектарскай праграмай садзейніцтва выкладанню нямецкай мовы Фонду ім. Роберта Боша (Германія), з Германскай службай акадэмічных абменаў, Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Філасофска-палітычнай акадэміяй (Германія), Таварыствам сакратаўскай філасофіі (Германія).

Перспектывы развіцця кафедры бачацца ў непасрэдным удзеле ў выкананні місіі ўніверсітэта, пашырэнні навукова-метадычнай работы, а таксама сувязяў з іншымі вышэйшымі ўстановамі рэспублікі і замежжа.

На кафедры германскіх моў ажыццяўляецца дзве спецыялізацыі: германскія мовы — нямецкая і шведская; славянскія мовы — польская.


 Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 915
тэл.: +375 17 209 57 58, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Склад кафедры

Вучэбная работа

Навуковая работа

Інфармацыя
для студэнтаў
 і  магістрантаў 

Графікі

Конкурс 
відэаролікаў


 

facebook       vk