Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей


Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў — адна з першых кафедраў пры стварэнні факультэта міжнародных адносін. У снежні 1995 г. дадзенае структурнае падраздзяленне налічвала 7 выкладчыкаў. У цяперашні час на кафедры працуюць 1 прафесар, 3 кандыдата філалагічных навук, 1 кандыдат педагагічных навук, 24 старэйшых выкладчыка, 6 выкладчыкаў. Выкладчыкі кафедры рэгулярна запрашаюцца для работы ў якасці старшынь дзяржаўных экзаменацыйных камісій; у якасці афіцыйных апанентаў на абароне кандыдацкіх дысертацый; рэцэнзентаў дысертацый, манаграфій, падручнікаў, конкурсных навуковых прац. Асноўныя навуковыя публікацыі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі кафедры прадстаўлены на сайце ФМА.

Мэта работы кафедры — удасканаленне навукова-метадычнага і інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу з мэтай стварэння ўмоў для эфектыўнай моўнай падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў ва ўмовах інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у міжнародную адукацыйную прастору. Місія кафедры — фарміраванне інтэграваных кампетэнцый: моўнай, прафесійна-арыентаванай, сацыякультурнай, камунікатыўнай і кагнітыўнай, якія забяспечваюць спецыялісту-міжнародніку магчымасць эфектыўна выконваць сваю прафесійную дзейнасць, выкарыстоўваючы замежную мову як інструмент прафесійнай дзейнасці ў іншамоўным полікультурным прасторы.

У рамках навукова-даследчай тэмы кафедры «Фарміраванне прафесійных іншамоўных кампетэнцый спецыялістаў у галіне міжнародных адносін і міжнароднага права» (2011—2015 гг.) прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры выконвае 5-ы этап НДР: «Канчатковыя патрабаванні да авалодання прафесійнымі іншамоўнымі кампетэнцыямі на прасунутым узроўні ». Найважнейшым напрамкам навукова-метадычнай работы кафедры з'яўляецца распрацоўка тэарэтычных асноў прафесійна-арыентаванага навучання замежнай мове і стварэнне вучэбна-метадычнага забеспячэння ў адпаведнасці з патрэбамі спецыялістаў, якіх рыхтуе факультэт міжнародных адносін.

У рамках выканання навукова-даследчай тэмы кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў надае вялікую ўвагу сучасным прыёмам і новым адукацыйным тэхналогіям у навучанні мове прафесійнай камунікацыі. Аптымізацыя навучальнага працэсу з дапамогай укаранення разнастайных метадычных і інфармацыйных тэхналогій (міні-канферэнцыі, праектныя тэхналогіі, кагнітыўныя тэхналогіі, фармат «круглых сталоў», навучальныя дэбаты, прэзентацыі, дзелавыя і ролевыя гульні і г. д.) у значнай ступені спрыяюць удасканаленню камунікатыўных і прафесійных кампетэнцый, больш поўнай рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў.

Далейшая задача кафедры заключаецца ў распрацоўцы канцэптуальных асноў прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў, што рэалізуюцца ў рамках кампетэнтнаснага, сацыякультурнага, сістэмнага, аксіялагічнага, лінгвакраязнаўчага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў, у далейшым інавацыйным удасканаленні змястоўна-інфармацыйнага забеспячэння прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў ва ўмовах пераходу на новыя адукацыйныя стандарты


 Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1011
тэл.: +375 17 209 57 62, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

Асноўныя курсы

Першая аглійская

 Вучэбная моўная практыка

Другая англійская

 Дзяржаўны экзамен

  • Замежная мова (першая англійская). Вучэбная праграма дзяржаўнага экзамену для спецыяльнасцяў: 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны», 1-24 01 01 "Міжнароднае права", 2014г.

Тэмы для падрыхтоўкі да Дзяржаўнага экзамену па англійскай мове ў 2015г. (МП)
Тэмы для падрыхтоўкі да Дзяржаўнага экзамену па англійскай мове ў 2015г. (МА) 

Рэферыраванне тэксту

Магістратура

Замежная мова (англійская) Вучэбная праграма вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры) для спецыяльнасцяў 1-23 80 06 «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі», 1-24 80 01 "Юрыспрудэнцыя", 1-23 81 07 «Усходазнаўства».

Патрабаванні да экзамену кандыдацкага мінімуму па англійскай мове 


Асноўныя навуковыя публікацыі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі кафедры


Навукова-даследчая работа студэнтаў  


Тэматыка курсавых праектаў  - 1 семестр 2014-2015 нав.г.
Тэматыка курсавых праектаў  - 2 семестр 2014-2015 нав.г.

Метадычныя рэкамендацыі да напісання курсавых праектаў па тэорыі і практыцы перакладу


Графік кантрольных мерапрыемстваў - 2015-2016 уч.г. - 1 паўгоддзе
 

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры

Загадчык кафедры

Дацэнты

Старшая выкладчыкі 

Выкладчыкі

  • Васілевіч Вераніка Міхайлаўна — выкладчык
  • Гельдыеў Мурад Гельдымухамедавіч — выкладчык
  • Гарбунова Алена Уладзіславаўна — выкладчык
  • Навумовіч Валерыя Уладзіміраўна — выкладчык
  • Рыжоў Васіль Уладзіміравіч — выкладчык
  • Шудзейка Марыя Мікалаеўна — выкладчык

Лабаранты

  • Сіліна Ірына Яўгенаўна 
  • Чорнапінская Паліна Аркадзьеўна

facebook       vk