Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей

Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей

Прафесійная моўная падрыхтоўка спецыялістаў-міжнароднікаў эканамічнага профілю на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пачынае свой адлік з 2001 года. За гэты час створана навуковая і метадычная школа пад кіраўніцтвам вядучых выкладчыкаў і дацэнтаў кафедры. Выкладчыкі кафедры маюць значны вопыт выкладання англійскай мовы для спецыяльных мэтаў і вялікі навуковы патэнцыял, які знайшоў адлюстраванне ў навуковых публікацыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры Дубінка Святлана Аляксееўна (фонастылістыка, тэорыя і практыка перакладу, актуальныя пытанні методыкі выкладання замежных моў і сучасныя навучальныя тэхналогіі, міжкультурная камунікацыя і камунікатыўныя стратэгіі дзелавых зносін). Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры налічвае 37 чалавек з якіх: 1 прафесар, 6 дацэнтаў (2 кандыдаты педагагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук - усе штатныя супрацоўнікі), 26 старэйшых выкладчыкаў, 4 выкладчыка. Выкладчыкі кафедры прымалі ўдзел у працы навукова-метадычных семінараў і канферэнцый за мяжой: у Школе дыстанцыйнага навучання па праграме магістарскага модуля "Навучанне дзелавой англійскай мове" у Вялікабрытаніі (Манчэстэр), у навуковым семінары па пытаннях выкладання дзелавой англійскай мове ў Школе бізнесу універсітэта Аёва, ў школе дыстанцыйнага навучання па праграме магістарскага модуля "Навучанне ESP" у Чыкага, ЗША, у праграме "Community Connection" (Варшава), у працы семінара «Развіццё кар'еры і лідэрства" (Athlone Educational College, Ірландыя, у навукова-метадычных семінарах: KansasStateUniversity , Manhattan, KS, UniversityofMissouri-KansasCity, LaurenceUniversity, KS ЗША), у навукова-метадычным семінары «Academic Writing" ва ўніверсітэце ў г. Бершэва (Ізраіль), у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках Асацыяцыі замежных спраў (Прага, Чэхія), навуковай праграмы Еўравыкліку і ЕВРОЕКО (EuroChallenge and EURECO) (Капенгаген, Данія), Федэрацыі нацыянальных асацыяцый выкладчыкаў замежных моў. Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у рабоце метадычнага Савета Цэнтра вучэбнай кнігі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у працы журы і арганізацыі абласных алімпіяд школьнікаў і міжвузаўскіх алімпіяд студэнтаў эканамічнага профілю. Кафедра ажыццяўляе актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках Мемарандума аб намерах з МДІМА-універсітэтам, Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Пагаднення аб узаемаразуменні з Кембрыджскім універсітэтам (Дэпартамент экзаменаў па англійскай мове Кембрыджскага універсітэта). У рамках гэтых пагадненняў праводзяцца сумесныя семінары і канферэнцыі ў рэжыме on-line са студэнтамі і выкладчыкамі гэтых ВНУ.Навуковыя дыскусійныя клубы кафедры аб'ядноўваюць студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у падрыхтоўцы і правядзенні навуковых дыскусій, канферэнцый, семінараў. Многія вядучыя выкладчыкі кафедры былі адзначаны кіраўніцтвам універсітэта і іншых адукацыйных устаноў за высокія заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай адукацыі: Ганаровым званнем "Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта", Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


 Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 914
тэл.: +375 17 209 57 57 , e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


НАВІНЫ

Расклад кансультацый выкладчыкаў - восеньскі семестр  

Графік кантрольных мерапрыемстваў па першай замежнай мове (англійскай) - восеньскі семестр

Графік кантрольных мерапрыемстваў па другой замежнай мове (англійскай) - восеньскі семестр

Размеркаванне курсавых праэктаў па ТПП спецыяльнасць Мытная справа


Супрацоўнікі

Вучэбныя курсы, праграмы

Навуковая
дзейнасць

Работа з
магістрантамі

Прафарыентацыя

Дадатковая
інфармацыя


 

 

facebook       vk